Падляшша наведаюць тры кандыдаты на пасаду прэзідэнта Польшчы



Падляшша на гэтых выходных наведаюць адразу тры ўдзельнікі прэзідэнцкай выбарчай гонкі. Дзеючы кіраўнік краіны Анджэй Дуда, які абіраецца на другі тэрмін, сёння наведае Граева, Монкі, ускладзе кветкі да мемарыяльнага помніка праваслаўнаму арцыбіскупу Мірону ў Супрасльскім манастыры, а затым выступіць на плошчы Касцюшкі ў Беластоку.

Прыкладна ў гэты ж час Беласток наведае Шымон Галоўня. У нядзелю на Падляшша завітае разам са сваім выбарчым штабам Рафал Тшаскоўскі, які заедзе ў Сувалкі ды Аўгустоў, а ўвечары будзе запэўніваць у сваёй выбарчай праграме жыхароў Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: blog.etoto.pl