Падляшша рыхтуецца да пашырэння бязвізу



Даць больш аўтобусаў на польска-беларускі памежны пераход Рудаўка-Лясная абяцаюць улады Падляшскага ваяводства.

мяжа

Як падкрэслівае сябра ўправы ваяводства Багдан Дыюк, такая патрэба вынікае з адкрыцця з 1 траўня пункта пропуску для бязвізавага рэжыму. Турысты змаглі б ехаць з Сувалкаў праз Аўгустаў на памежны пераход і далей з перасадкай у Гародню.

Як кажа Багдан Дыюк, улады Гарадзенскай вобласці ўжо паабяцалі, што з пачаткам сезону з’явяцца аўтобусы на трасе Лясная – Гародня:

– Беларускі бок запэўніў, што з Гародні да мясцовасці Лясная па другім баку таксама будзе аўтобус. Каб усе жадаючыя маглі скарыстацца злучэннем у перыяд функцыянавання перахода на Аўгустоўскім канале, каб наша камунікацыя гэты маршрут падтрымала.

1 траўня афіцыйна для бязвізавага рэжыму адкрыецца памежны пункт пропуску на Аўгустоўскім канале Рудаўка-Лясная. Падчас адкрыцця ўлады Падляшскага ваяводства і Гарадзенскай вобласці плануюць правесці міжнародны фестываль.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя