Падляшскаму ваяводству споўнілася 20 гадоў



Прадстаўнікі самаўрадаў адзначылі ў Беластоку 20-годдзе ваяводства. У оперы сабраліся былыя і цяперашнія маршалкі, сябры соймікаў і працаўнікі Маршалкоўскай управы. Адбылося ўзнагароджанне, паказ фільма ды лекцыя пра месца самаўрада ў дзяржаве.

Паводле маршалка ваяводства Ежы Ляшчынскага, за 20 гадоў адбыліся станоўчыя змены:

– Мы вельмі моцна змянілі наша ваяводства за 20 гадоў. У гэты час мы ўступілі ў Еўразвяз – гэта паспрыяла вялікім пераменам. Супольна з самаўрадамі і жыхарамі мы змянілі ваяводства. Перад намі цяжкая праца па паляпшэнні якасці жыцця жыхароў, яшчэ шмат трэба зрабіць.

У выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1999 годзе ў Польшчы ўзнікнула 16 ваяводстваў, у тым ліку Падляшскае. Новая адміністрацыйная адзінка спалучыла 3 ваяводствы – Беластоцкае, Ломжынскае і Сувальскае.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя