Падляшская мытна-падатковая служба прыме 23 новых супрацоўнікаў



Вядзецца набор у мытна-падатковую службу Падляшскага ваяводства. Да 16 жніўня гэтага года кандыдаты могуць падаць дакументы і падаць заяву аб прыёме на службу, паведамляе podlaskie.kas.gov.pl.

Людзей, якія паспяхова прайшлі этапы кваліфікацыйнай працэдуры, чакаюць 23 вакансіі.

Новыя супрацоўнікі будуць працаваць у Дэпартаменце мытнага і падатковага кантролю рынку  ў Беластоку і Сувалках, а таксама на мяжы ў аддзяленнях аўтамабільнай і чыгуначнай мытні.

Фота: podlaskie.kas.gov.pl