Падляшскі дуб лідзіруе ў галасаванні за Еўрапейскае дрэва года



Падляшскі дуб, названы ў гонар беларускага пісьменніка, лідзіруе ў галасаванні за Еўрапейскае дрэва года. Пераможца выбіраецца сярод дрэваў не абавязкова самых старых ці самых прыгожых — галоўнае, каб у дрэва была цікавая гісторыя. Дуб-волат Дунін названы ў гонар беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён расце ў полі каля вёскі Прыбудкі, што ля Белавежскай пушчы.

Дуб Дунін набраў за тры дні ўжо больш за 19 тысяч галасоў. Другое месца пакуль займае таксама дуб, які расце ў Банкетным лесе ў іспанскай Галісіі. Ён пакуль што мае больш за 8 тысяч галасоў. Галасаванне працягнецца да 28 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]