Падляшскі інстытут культуры ладзіць конкурс
„На мяжы” – так называецца новая літаратурна-мастацкая ініцыятыва Падляшскага Інстытута Культуры ў Беластоку. Конкурс разлічаны на дарослых.
Прапануецца пакласці на паперу ўсё, што з’явілася на душы кожнага з нас за апошнія месяцы.
Пандэмія COVID-19 працягвае быць для нас вельмі цяжкім часам. Адсюль і назва „На мяжы”, кажа кіраўніца мастацкага аддзялення Падляшскага Інстытута Культуры Крысціна Куніцка:
– З’явілася такая ідэя, каб арганізаваць літаратурна-мастацкі конкурс у адказ на цяперашнюю сітуацыю. Эмоцыі, якія мы маем у сабе, перажываем розныя страхі, боязь, спадзяюся з’явіцца жаданне пакласці гэта на паперу.
Можна прыняць удзел у літаратурнай або мастацкай частцы конкурса „На мяжы”. Конкурсныя працы прымаюцца да канца снежня. Больш інфармацыі на старонцы інстытута.
Беларускае Радыё Рацыя
