Падляшскі краязнаўца, які аднаўляе габрэйскія могілкі



Краязнаўца і ўласнік аграсядзібы Лех Крук уласнымі сіламі займаецца ўпарадкаваннем габрэйскіх могілак у Янаве, што на Сакольшчыне.

Дзякуючы яго намаганням з’явіўся лапідарый, а мясцовыя аддаюць яму знойдзеныя мацэвы:

– Зраблю агароджу і буду даглядаць могілкі. Я зрабіў лапідарый з пліт, якія атрымаў падчас будоўлі дарогі, а таксама атрымаў некалькі мацэваў у іншым месцы ды паставіў там жа. Буду ў гэтым годзе таксама займацца, хачу выставіць гэтыя мацэвы, а таксама зрабіць спіс.

Таксама Лех Крук даглядае пахаванні жаўнераў Чырвонай Арміі ў Саколцы, дзе па яго ініцыятыве былі пафарбаваныя надмагіллі ды ўсталяваная памятная шыльда.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]