Падляшскі ваявода перанёс тэрмін правядзення дадатковых выбараў



Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі пастанавіў змяніць тэрмін дадатковых выбараў у Рады мясцовасцяў Чарэмха і Рудка, Гайнаўскага і Бельскага паветаў адпаведна, якія былі прызначаны на 5 красавіка. Ён прызначыў новую дату 19 красавіка, калі пандэмія каронавірусу, як мяркуецца, пройдзе пікавую фазу. Аднак асаблівасць у тым, што 19 красавіка праваслаўныя вернікі будуць адзначаць Вялікдзень, а ў Чаромсе большасць жыхароў – гэта праваслаўнае насельніцтва. Рашэнне ваяводы звязанае з абмежаваннямі ў перамяшчэнні грамадзян, якія ўведзеныя ва ўсёй Польшчы да 11 красавіка ў сувязі з каронавірусам. Таксама перанесеныя дадатковыя выбары ў Раду гміны ў Тураслі – гэта Коўненскі павет, дзе адна радная адмовілася ад мандату. Таксама ў Рудцы адзін з радных адмовіўся ад мандату, а ў Чаромсе адзін з радных памёр.

Беларускае Радыё Рацыя

Podlaskie24