Падляшскія добраахвотныя пажарныя паказалі свае здольнасці



Прайшлі спаборніцтвы добраахвотных пажарных з гміны Бельск-Падляшскі. 12 дарослых, 4 моладзевыя і адна жаночая – ўсяго 17 каманд прыняло ўдзел у гмінных спаборніцтвах.

Гэтым разам мерапрыемства прайшло ў вёсцы Лубін Касцельны.

„Мы ўжо шмат гадоў праводзім такія спаборніцтвы – гэта добрая нагода праверыць здольнасці добраахвотных пажарных, а таксама пажарнае абсталяванне”, – кажа войт гміны Бельск Палдяшскі Раіса Раецкая:

– Гэта патрэбна пажарным, якія ратуюць жыццё і маёмасць. Гміна Бельск Падляшскі вельмі вялікая, яе тэрыторыя  складае 430 квадратных кіламетраў, 61 населены пункт. Нашыя добраахвотныя пажарныя добра падрыхтаваныя.

Першае месцы занялі пажарныя з Парцава. Спаборніцтвы праходзілі адначасова з сямейным фэстам.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара