„Падляшскія імпрэсіі” – дабрачынны аўкцыён карцін



Падляшскі Інстытут Культуры ўжо другі раз супольна з Фондам „Дапамажыце ім” ладзіць дабрачынны аўкцыён мастацкіх прац.

На аўкцыён выстаўлены 18 прац мастакоў звязаных з Падляшскім Інстытутам Культуры, якія ўдзельнічаюць выставах ладжаных інстытутам. Сродкі будуць перададзеныя дзіцячаму хоспісу ў Беластоку, – кажа ініцыятарка дабрачыннага аўкцыёну Караліна Шыманьска-Скаўронак:

– Даход дапамагае не толькі падапечным беластоцкага дзіцячага хоспісу, але і іх сем’ям. Дзякуючы гэтай дапамозе невылечныя дзеці змогуць пазбегнуць доўгатэрміновага знаходжання ў шпіталі. Яны змогуць знаходзіцца дома са сваімі блізкімі. Аўкцыён у гэтым годзе цалкам перанесены на платформу OneBid, кожны можа ўдзельнічаць онлайн. Пачатковая сума 250 злотых. Трэба памятаць, што гэта сімвалічная сума – гэта не шмат, але пры ўдзеле вялікай колькасці людзей рэальна дапаможа дзецям хворым ракам.

Другі дабрачынны анлайн-аўкцыён „Падляшскія імпрэсіі” будзе доўжыцца да 10 снежня. Больш падрабязнасцяў на сайце Падляшскага Інстытуту Культуры.

Беларускае Радыё Рацыя