“Падляшскія сустрэчы” ў Боцьках



Працягваецца Міжнародны фестываль фальклору “Падляшскія сустрэчы”. Фальклор сваіх народаў прэзентавалі ў Боцьках, што на Падляшшы, калектывы з Польшчы, Славакіі ды беларускі мастацкі  калектыў песні і танца “Палескія зоры”. “Мы прывезлі наш народны фальклор ваколіц Палесся,” – патлумачыў мастацкі кіраўнік Міхась Цурканаў:

Наш фестываль – гэта сімвал дружбы паміж народамі ўсяго свету. Ёсць тут і славакі, і палякі, ды беларуская мова вельмі падобная да польскай. Мы суседзі, і мастацтва наша, беларускае, добра зразумелае ў Польшчы.

Сёлета ў ІХ Міжнародным фестывалі фальклору “Падляшскія сустрэчы” ўдзельнічаюць таксама калектывы з Расеі, Сербіі ды Тайваня. Сёння канцэрт у рамках фестывалю пройдзе ў Бельску Падляшскім. Пачатак у 17.30 перад Бельскім домам культуры, адкуль усе пройдуць у амфітэатр.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара