Пайшоў з жыцця Генрык Вуец



Памёр апазіцыйны дзеяч гадоў Народнай Польшчы, былы шматгадовы дэпутат польскага Сейму, дарадчык прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага – Генрык Вуец.

Генрык Вуец – удзельнік легендарнага “Круглага стала” ў 1989 годзе. Неабыякавы да падзеяў ў Беларусі і змаганнях беларусаў за свабоду і незалежнасць. Адзін з падпісантаў ліста салідарнасці з беларускім народам польскіх апазіцыяненараў і былых палітвязняў, у якім патрабуецца вызваленне беларускіх палітвязняў і захаванне асноўных правоў чалавека ў тым ліку на свабоду слова і выбару.  

Генрык Вуец цягам некалькіх месяцаў змагаўся з цяжкой хваробай. Яму было 79 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

fot. arch.PAP/Leszek Szymański