Пакаянны канон святога Андрэя ўводзіць праваслаўных ў Вялікі пост



У цэрквах пачалі чытаць «Пакаянны вялікі канон святога Андрэя Крыцкага». Канон называецца вялікім, бо змяшчае ў сабе 250 трапароў, чаго няма ў іншых канонах. Змест канону падзелены на 4 часткі. Першая частка чытаецца на Вялікім Павячэр’і ў панядзелак першага тыдня Вялікага Посту. Сёння, будзе чытацца другая частка, трэцяя — ў сераду, чацвёртая — ў чацвер. Кажа настаяцель праваслаўнага скіта святых Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх у Адрынках архімандрыт Гаўрыіл:

Мы ўступаем у час духоўнага ачышчэння і са,мае важнае для нас — споведзь, прычашчэнне, удзел у Набажэнствах, якія дае нам Царква, што як до,рая Маці рыхту да нас да свята Пасхі Хрыстовай.

Поўны змест канону чытаецца на Ютрані ў сераду вечарам на пятым тыдні Вялікага Посту. У скіце, з сёння па чацвер, канон будзе чытацца з 17.30.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя