Паказ фільмаў у рамках Варшаўскага фестывалю беларускага кіно Bulbamovie ў Гарадку



Усіх ахвотных запрашаюць на паказ фільмаў у рамках Варшаўскага фестывалю беларускага кіно BULBAMOVIE, які адбудзецца 26-га лютага а 17.00 у гарадскім цэнтры культуры ў Гарадку. Уваход вольны.

Праграма мерапрыемства:

17.00
„Эпітафія”, рэж. Віктар Асьлюк, прад. Белсат ТВ, 30 хв. фільм дак. 2020 г. / PL субтытры /
Беларускі некропаль. Для кагосьці гэта месца сустрэчы з памерлымі сваякамі, прастора для ўспамінаў і малітвы, мала хто шукае сляды мінулага, хтосьці шпацыруе, а хтосьці бавіць час… за сямейным застоллем. Побач з мінакамі і сузіральнікамі часам між магіл прабіраюцца каты, з дрэў выглядаюць вавёркі. Пагружаныя ў смяротную цішыню, могілкі часам ажываюць, а надмагільныя партрэты, застылыя ў часе, моўчкі назіраюць за ўсім.

17.30
„Маршрут зменены”, рэж. Максім Швед, прад. Current Time TV, 50 хв. фільм дак. 2020 г. / PL субтытры /
Ганна і Павел — таксісты. Да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі застаецца месяц. Пасажыры з энтузіязмам абмяркоўваюць сітуацыю ў краіне. Перадвыбарчая кампанія набірае абароты. Новыя кандыдаты выклікаюць усё большую цікавасць з боку грамадскасці. Адны пасажыры лічаць, што Беларусь – апошні астравок стабільнасці ў неспакойным свеце, а іншыя ўсім сэрцам выступаюць за перамены. Галерэя партрэтаў і меркаванняў прадставіць нам беларусаў напярэдадні гістарычных падзеяў жніўня 2020 года.

Пасля сеансаў адбудзецца сустрэча з Янушам Гаўрылюком – дырэктарам Фестывалю беларускага кіно і Аляксандрам Памідоравым – музыкам і акцёрам.

19.00 – акустычны канцэрт госця фестывалю – Аляксандра Памідорава

Аляксандр Памідораў – беларускі музыка і кінаакцёр, удзельнік ансамбля POMIDOR / OFF. Шмат гадоў вядоўца Фестывалю музыкі маладой Беларусі BASOWISZCZA.

Таксама ў гарадскім цэнтры культуры ў Гарадку адкрыецца фотавыстава тэлеканала «Белсат»: «Беларусь 2020: шлях да свабоды» фотакарэспандэнтаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат»: Ірыны Арахоўскай, Таццяны Капітонавай і Аляксандра Васюковіча. Медыяпатронам мерапрыемства выступае «Белсат».

[manual_related_posts]