Паліцыя Латвіі знайшла вялікую партыю нелегальных цыгарэт з Беларусі



Цыгарэты з беларускай акцызнай маркай знайшлі супрацоўнікі латвійскай паліцыі. Больш за 9 тысяч пачкаў цыгарэт, якія выявілі ў таварным цягніку, апынуліся нелегальнымі, піша delfi.lv. Распачатая крымінальная справа па факце незаконнай вытворчасці, захоўвання, перадачы або продажу алкагольных напояў або тытунёвых вырабаў, калі яны здзейсненыя ў буйным памеры.

Беларускія нелегальныя цыгарэты пастаянна знаходзяць у суседніх краінах, але кантрабанда не спыняецца. Толькі за апошнія месяцы ў Літве былі выяўленыя партыі беларускіх цыгарэт на мільёны еўра.