Паліцыя затрымала экалогаў, якія пратэставалі супраць выразкі дрэў у пушчы



Эколагі былі затрыманыя гайнаўскай паліцыяй пасля выезду з месца пратэсту супраць вырэзкі пушчанскіх дрэў у Пасталове. У Гайнаўцы паліцыя на трох аўтамабілях затрымала эколагаў, якія вярталіся да месца свайго часовага пражывання.

Пасля шматразовых просьбаў актывістаў патлумачыць юрыдычную падставу затрымання, паліцыянты падалі артыкул 129-ы Дарожнага закона, аднак змест артыкула так і не патлумачылі.

Кажа затрыманы Адам Богдан з Фонду «Дзікая Польшча»:

– Былі затрыманыя паліцэйскай машынай, затым прыехала яшчэ адна, затым трэцяя, у якой былі дзве пані ў цывільным, якія запісвалі на відэа працэс вобшуку нашай машыны. Мы прасілі патлумачыць юрыдычную падставу нашага затрымання. Такой інфармацыі мы не атрымалі. Нас накіравалі да прэс-сакратара, што выглядала дзіўным, бо мы не з’яўляемся журналістамі.  

Актывістаў адпусцілі. Паводле іх сведчанняў, паліцыянткі, апранутыя ў цывільнае, назіралі за імі ўжо раней, калі яны блакавалі вырэзку дрэў у Пасталове. Затрыманы Адам Богдан не выключае магчымасці складзення ў пракуратуру заявы аб непаведамленні паліцыянтамі прычыны здымання і здымкаў на відэкамеру. Разам з пісьменнікам Міхалам Ксёнжкам ён плануе таксама скласці заяву ў суд, з прычыны брутальных дзеянняў паліцыі, што адбыліся 4 чэрвеня падчас пратэсту эколагаў у Чарлёнцы (што пад Белавежай).

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара