Паліцыянты з Польшчы пачалі патруляванне літоўска-беларускай мяжы
19 гадоў таму
Паліцыянты з Польшчы пачалі патруляванне літоўска-беларускай мяжы. Польскія вартавыя парадку прыбылі ў Літву па запыце ўладаў у Вільні ў сувязі з нелегальнай міграцыяй праз Беларусь.
«Не сумняюся, што разам адкажам на гэты выклік і абаронім Літву і Польшчу ад нападаў, арганізаваных беларускім рэжымам», – раней паведаміла кіраўнік літоўскага Міністэрства ўнутраных спраў Агне Білатайтэ.
Улады ў Вільні паведамілі, што прыбылi ў Літву 53 польскія паліцыянты, яны будуць выконваць заданні на розных участках літоўска-беларускай мяжы.
З ліпеня літоўскім памежным службам дапамагаюць таксама супрацоўнікі Frontex і Еўрапола. Мяжу таксама ахоўваюць вайскоўцы.
Белорускае Радыё Рацыя
