Паляк можа адправіцца на 10 гадоў у турму за дачу хабару паліцыянтам
11 месяцаў таму
37-гадовы жыхар Бельска-Падляшскага можа адправіцца на 10 гадоў у турму за дачу хабару паліцыянтам. Спроба даць хабар паліцыянту ў памеры 200 еўра была пасля таго, як мужчыну злавілі на ваджэнні, хаця ён наогул не мае права знаходзіцца за стырном.
Пра гэта паведаміла Агнешка Дамброўская, прэс-прадстаўнік бельскай паліцыі.
Аўтамабіль мужчыны быў проста спынены на дарозе. Калі кіроўцу сказалі, што ён не можа знаходзіцца за стырном, 37-гадовы мужчына прапанаваў хабар інспектару. Цяпер лёс кіроўцы вырашыць суд.
Беларускае Радыё Рацыя