Палякі думаюць, што „Лідскі квас” з Украіны?



У польскай гандлёвай сетцы Biedronka беларускі квас прадаюць у раздзеле „Смакі Украіны”.

Выглядае гэта недарэчна, бо этыкетка змяшчае ўсю інфармацыю пра краіну паходжання.

Варта адзначыць, што 2 літры квасу „Лідскі Хлебны” ў гэтай сетцы крамаў каштуе 4 злотых 99 грошаў, што на 25 студзеня 2019 года складала каля 2 рублёў 86 беларускіх капеек. Для параўнання, у самой Беларусі, кошт такога ж квасу складае 1 рубель 99 капеек. 

Беларускае Радыё Рацыя