Памерла найстарэйшая жыхарка Орлі Вера Цэтра



Памерла найстарэйшая жыхарка Орлі Вера Цэтра – салістка царкоўнага хору. 6 лютага Вера Цэтра адсвяткавала свой 100-гадовы юбілей.

Атрымала віншавальныя дыпломы і падзяку ад праваслаўнай парафіі ў Орлі, дзе праспявала большасць свайго жыцця, таксама ад войта гміны Орля Леона Павлючука, ад падляшскага ваяводы Богдана Пашкоўскага, ды ад прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.

Мы пабывалі ў спадарыні Веры з віншаваннямі 5 сакавіка.

– Штораз цяжка. Здаецца, ляжала б і не ўставала. А пасля думаю, не, як я буду не ўставаці, то будзе кепска. Не, устаю. Пахаджу сюды-туды. На двор выходжу трошку і зноў дахаты. Трэба і пагаварыць. Хтось мне скажа штосьці, я камусьці раскажу. І добра. І пражыла.

Жыхарка Орлі Вера Цэтра нарадзілася 6 лютага 1921 году ў Самары, у бежанстве. Памерла 17 сакавіка г.г. у сваім доме ў Орлі. У яе засталіся 4 дзяцей, 8 унукаў і 4 праўнукі.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя