Памежная ахова Польшчы паведаміла пра 71 спробу парушэння дзяржмяжы



Памежная ахова Польшчы паведаміла пра 71 спробу парушэння дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі.

Фота: Leonid Shcheglov / TASS

Акрамя таго, за мінулыя суткі супрацоўнікі службы спынілі тры спробы сілавога прарыву. Пры гэтым на асобных участках гэта суправаджалася “агрэсіўнымі атакамі” з выкарыстаннем камянёў ды іншых прадметаў.

На Падляшшы каля Чарэмхі праз мяжу спрабаваў прарвацца 31 мігрант, каля Нараўкі – 20, каля Новага Двара – 11 мігрантаў. Паведамляецца, што цялесныя пашкоджанні атрымалі два польскія жаўнеры.

На сёння, 17 снежня, з Менска плануецца ажыццявіць эвакуацыйны рэйс у Ірак – найперш для тых мігрантаў, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры “Брузгі”.