Памежная ахова Польшчы пачала прыёмку агароджы на мяжы з Беларуссю



Памежная ахова Польшчы пачала прыёмку агароджы на мяжы з Беларуссю. Асобныя ўчасткі афіцыйна ўводзяцца ў эксплуатацыю.

Фота: памежная ахова Польшчы.

Ужо пабудавана 125 кіламетраў плота. На астатніх участках будаўніцтва ідзе апераджальнымі тэмпамі. Тэхнічная дарога ўздоўж плота завершана амаль на 100 працэнтаў. Выканаўцы заяўляюць, што працы скончацца напрыканцы чэрвеня.

Польшча будуе ўздоўж мяжы з Беларуссю 180-кіламетровую загароду. На астатніх участках мяжа праходзіць па рэках. Мяркуецца, што загарода будзе мець вышыню 5,5 метраў, а таксама драцяны падстрэшак. Акрамя таго, яго абсталююць камерамі і электроннымі датчыкамі, якія дазволяць фіксаваць набліжэнне да бар’ера.

[manual_related_posts]