Памежны камітэт паведаміў пра чарговую смерць на беларуска-літоўскай мяжы
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што 27 лістапада на ўчастку памежнай заставы „Відзы” Полацкага памежнага атраду знойдзены труп мужчыны афра-азіяцкай знешнасці ўзростам каля 30 гадоў.

Беларускае ведамства сцвердзіла, што цела збітага мігранта ў спальным мяшку знаходзілася непасрэдна на літоўска-беларускай мяжы і яго туды нібыта „выкінулі літоўскія сілавікі”.
Для высвятлення абставін і прычын смерці на месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу. У Беларусі застаюцца яшчэ некалькі тысяч мігрантаў, як найменей 10 чалавек загінулі за час мігранцкага крызісу.
