Памёр Архіепіскап Лодзінскі і Познаньскі Сіман



«Беларуская літаратура і беларуская царква панеслі вялікую страту», — сказаў старшыня літаратурнага Аб’яднання «Белавежа» Ян Чыквін.

 Як паведаміла канцылярыя архіепіскапа, сёння, 28 чэрвеня, ў 9:30  пасля цяжкай хваробы  памёр Архіепіскап Лодзінскі і Познаньскі Сіман.

Архіепіскап Шыман родам з Гушчэвіны Нараўчанскай гміны. Апрача пастырскай працы ён паспяхова займаўся літаратурай.

Гаворыць Ян Чыквін:

— Ён быў арганічнай часткай «Белавежы» і ніколі не пераставаў пісаць. Аказваецца, што ў яго архіве шмат напісаных літаратурных твораў. Частку з іх ён апублікаваў апошнім часам у «Ніве». Больш такога чалавека і беларуская царква і беларуская літаратура не будзе мець.

Жалобныя ўрачыстасці пройдуць ў кафедральнай царкве святога Аляксандра Неўскага ў Лодзі у суботу( 1 ліпеня). Пахаваюць Уладыку на праваслаўных могілках у Лодзі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя