Памёр беларускі дзеяч з Падляшша Аляксей Харкевіч



Нечакана памёр Аляксей Харкевіч – шматгадовы настаўнік і адзін з будаўнікоў Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Алёшка, так называлі яго сябры і супрацоўнікі, быў вельмі актыўным чалавекам і грамадскім дзеячам, адданым беларускім справам – кажа дырэктар Беларускага Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

– Усе мерапрыемствы не толькі ў Беларускім музеі, але і ўвогуле ў Гайнаўцы праходзілі з ягоным удзелам. Калі хтоcьці пытаўся пра беларускасць на Гайнаўшчыне і хацеў зрабіць інтэрв’ю, даведацца штосьці, у першую чаргу ўзгадвалі Алёшку.

“Аляксей Харкевіч быў чалаваекам, які працаваў, дзейнічаў, прапаноўваў дапамогу, але пасады яго не цікавілі”, – кажа настаўнік з Гайнаўскага беларускага ліцэя – Ян Карчэўскі:

– Ён быў чалавекам актыўным. Вельмі сур’ёзна і шчыра трактаваў беларускія справы.

Аляксей Харкевіч пайшоў з жыцця ў 82 гады. Пахаванне пройдзе ў пятніцу на могілках у родным прыходзе ў Ляўкове. Багаслужба – ў царкве Нараджэння святога Яна Хрысціцеля па вуліцы Рэя ў Гайнаўцы. Там жа сёння ў 14 гадзін будзе выстаўлена труна, а ў 18 гадзін пройдзе паніхіда.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота umhajnowka.home.pl

[manual_related_posts]