Памёр дзеяч беларускай дыяспары ў Чэхіі Юрка Станкевіч



Сёння ў Празе ва ўзросце васьмідзясяці шасці гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.

Нарадзіўся ён у Вільні ў сям’і выбітнага мовазнаўцы Яна Станкевіча. Затым Станкевічы жылі ў Празе. З 1947 году Юрка Станкевіч жыў у ЗША, у 99 -ым пераехаў у Прагу.

Ён быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, заснавальнікам суполкі беларусаў у Чэхіі «Пагоня», арганізаваў таксама школку для беларускіх дзетак у Празе.

svaboda.org