Памёр Уладзіслаў Барташэўскі



Увечары 24 красавіка ў Варшаве памёр Уладзіслаў Барташэўскі. У вайну ён удзельнічаў у польскім падполлі і Арміі Краёвай, ваяваў у Варшаўскім паўстанні. Выконваў спецыяльную місію падполля па ратаванні жыдоў. Трапіў у Асвенцім, але выжыў.

pam ce4f_4bc1_9a37_84606e7dce28_file

Пасля вайны ён тройчы сядзеў у турмах камуністычнай Польшчы. За ўдзел у апазіцыі яго двойчы судзілі за «шпіянаж». У 1990 годзе чалавек, які 50 гадоў правёў у падполлі, стаў дыпламатам.

У Барташэўскім увасобіліся найлепшыя рысы польскага інтэлігента — высакародства, шляхетнасць, адвага і дасціпнасць.

І як міністр, і на пасадзе старшыні Польскага ПЭН-Цэнтра ён быў вялікім сябрам Беларусі. Памёр у Варшаве 24-га красавіка на дзявяноста чацвёртым годзе жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.info