Памёр выдатны польскі пісьменнік Тадэвуш Канвіцкі



У Варшаве  пасля працяглай хваробы памёр выдатны польскі пісьменнік, сцэнарыст і рэжысёр  Тадэвуш Канвіцкі.  Яму было 88 гадоў. На радзіме яго называюць „польскі нацыянальны скарб.

Тадэвуш Канвіцкі лічыцца адным з самых вядомых польскіх сучасных пісьменнікаў. Ён нарадзіўся ў Літве ў 1926 годзе. У час вайны вучыўся ў падпольнай гімназіі, ваяваў у партызанскім атрадзе. У сваіх творах пастаянна вяртаўся да тэмы вайны і акупацыі.

Тадэвуш Канвіцкі  аўтар такіх вядомых твораў як «Малы Апакаліпсіс», «Хроніка любоўных здарэнняў», «Каляндар і кляпсыдра». Тадэвуш Канвіцкі як рэжысэр стварыў такія фільмы, як «Апошні дзень лета», «Дзень памінання памерлых», «Як далёка адсюль, як блізка».

За літаратурную і кінематаграфічную дзейнасць быў узнагароджаны шматлікімі польскімі і замежнымі прэміямі, у тым ліку медалём „За заслугі ў галіне культуры Gloria Artis». Пісьменнік і рэжысёр атрымаў таксама тытул «Амбасадара польскай культуры». 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Э.Лемпп