Памёр знакаміты польскі спявак Збігнеў Вадэцкі



У выніку інсульту памёр выбітны музыкант і кампазітар Збігнеў Вадэцкі. Яму было 67 гадоў.

У пятніцу, 5 траўня Збігнеў Вадэцкі быў праапераваны ў Варшаве. Яшчэ ў нядзелю ён адчуваў сябе добра і размаўляў з блізкімі. Неспадзявана 8 траўня раніцай здарыўся інсульт.

Ён памёр 22 траўня ў адным са шпіталёў Варшавы. Спявак будзе пахаваны ў Кракаве.

tvn24.pl