Папа Францішак ахвяраваў сто тысяч еўра мігрантам на беларуска-польскай мяжы
6 месяцаў таму
Кіраўнік Каталіцкага касцёла вырашыў накіраваць сто тысяч еўра мігрантам, якія аказаліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу арганізацыі “Caritas Polska” для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж краінамі. Пра гэта паведамляюць “Ватыканскія навіны” са спасылкай на заяву пантыфіка.
Сёння паведамлялася, што ў лагістычным цэнтры каля пункта пропуску “Брузгі” пад Гародняй знаходзіцца каля 500 мігрантаў.
Фота: прэс-служба Ватыкана
[manual_related_posts]