Парашэнка падпісаў указ пра адмену асаблівага статусу Данбаса



Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ, якім уводзіцца ў дзеянне рашэнне Рады нацбяспекі і абароны пра адмену асаблівага статусу Данбаса.

Згодна з указам у тыднёвы тэрмін належыць прыняць меры па спыненні дзейнасці дзяржпрадпрыемстваў і ўстаноў у зоне правядзення сілавой аперацыі. Парашэнка даручыў на працягу месяца спыніць абслугоўванне банкаўскіх рахункаў прадпрыемстваў і насельніцтва ў зоне спецаперацыі на ўсходзе Украіны.

Таксама ўкраінскі прэзідэнт даручыў кабінету міністраў неадкладна забяспечыць парадак прадастаўлення гуманітарнай дапамогі насельніцтву Данецкай і Луганскай абласцей. Пры гэтым яна павінна быць маркiравана дзяржаўнай сімволікай Украіны.