Пасля двухгадовага перапынку вярнуўся “Археалагічны фэст”



Інсцэніроўкі змаганняў сярэднявечных ваяроў, як і баявой конніцы, майстар-класы па старадаўніх рамёствах, конкурсы, стэнды народных рукадзельнікаў ды рэгіянальнай стравы, а усё на фоне канцэртаў беларускай і даўняй музыкі – так выглядаў “Археалагічны фэст”.

Назва мерапрыемства невыпадковая – ладзіцца яно на гарадзішчы часоў ранняга сярэднявечча – аднаго з самых старажытных гарадзішчаў Падляшша,” – кажа войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк:

Гэта для нас, гміны, вельмі важна. Такой імпрэзы нідзе тут, у рэгіёне, няма.

Прынамсі ў гэтай частцы Падляшша дакладна. Археалагічны фэст праходзіць таксама ў надзвычайным месцы,на старажытным абарончым гарадзішчы, якое датуецца ІХ-Х стагоддзем, што пацверджана даследаваннямі. Адсюль і назва — “Архэалагічны фэст.”

Мерапрыемства было прымеркаванае да сёлетніх Еўрапейскіх дзён спадчыны.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя