Паўсотні мігрантаў спрабавалі штурмаваць беларуска-польскую мяжу



Як паведамляе польская памежная служба, 20 студзеня 56 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. 13 грамадзян Іраку патрапілі ў Польшчу, перайшоўшы замёрзлае возера Вензавец.

«У раёне Чарэмхі група з 49 агрэсіўных грамадзян Іраку, Турцыі, Шры-Ланкі, Емену і Сірыі спрабавала прарвацца праз мяжу сілай», — гаворыцца ў паведамленьні.

Цяпер у лягеры, арганізаваным ўладамі ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Брузгі», працягваюць знаходзіцца больш за 700 мігрантаў, паводле падлікаў арганізацыі Беларускі Чырвоны Крыж.

Польскія памежнікі штодня паведамляюць пры спробы дзясяткаў мігрантаў прарвацца праз мяжу. Нярэдка мігранты паводзяць сябе агрэсіўна, закідваючы польскіх памежнікаў камянямі.

[manual_related_posts]