Паўстанцам УПА надалі статус ветэранаў вайны



Ва Украіне прыняты закон пра прававы статус і ўшанаванне памяці ўдзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі.

7da57e31-8c48-4c77-be7d-24fbfe2480ab_mw1024_n_s

З падрабязнасцямі наш карэспандэнт Марцін Война:

– Згодна з новым законам, структурамі, якія змагаліся за незалежнасць, прызнаныя Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў і збройныя фармаванні Украінскай паўстанчай арміі. Вярхоўная Рада пастанавіла надаць сацыяльныя гарантыі і льготы ветэранам УПА, а таксама членам іх сем’яў. Пры гэтым так званыя мельнікаўцы, то бок калабаранцкая частка арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, якая супрацоўнічала з нацыстамі, пад дзеянні закона не падпадае. Мяркуецца, што пакет ільготаў ветэранам УПА будзе такім жа самым, які надаецца і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. У Маскве гэты ўкраінскі закон ужо назвалі фашысцкім і блюзнерскім.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]