Павел Грэсь: Вера Маслоўская паказала, як трэба біцца за Беларусь



25 сакавіка, у Дзень Волі, беларуская супольнасць урачыста ўсклала кветкі на магілку Веры Маслоўскай у Супраслі. Пра значэнне асобы беларускай дзяячкі і паэткі расказаў жыхар Супрасля, фатограф Павел Грэсь:

«Для майго пакалення, для малодшых, гэта вельмі важна, што можна браць прыклад, лічыць такую асобу аўтарытэтам. Змгацца з гэтым за нашу справу, варта думаць пра беларускую справу. Гэта ёсць прыклад асобы, якая прысвяціла сваё жыццё для беларускасці і дай Божа больш такіх асобаў для нашай Супраслі, Гарадка, Крынак…, дай Божа больш такіх аўтарытэтаў”.

За сваё жыццё Вера Маслоўская паспела арганізаваць страйк рабочых і падпольную арганізацыю, стала сузаснавальніцай Цэнтральнага саюзу беларусак і беларускай народнай школы ў Арлянскай гміне.

Магіла Веры Маслоўскай у Супраслі даступна для наведвання па наступных каардынатах:

https://www.google.com/maps/@53.2206793,23.3491397,39m/data=!3m1!1e3?hl=pl

24 сакавіка споўнілася якраз 125 гадоў з дня нараджэння Веры Маслоўскай, пра яе лёс падрабязней можна прачытаць тут

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтаркі