Пажарныя-добраахвотнікі з Парцава атрымалі пажарнае дэпо



У вёсцы Парцава, што ў гміне Бельск-Падляшскі, урачыста адкрылі новапабудаванае пажарнае дэпо. Інвестыцыя каштавала амаль 490 тысяч злотых і была цалкам прафінансаваная гмінным бюджэтам.

“Гэта гістарычны момант для нашай вёскі ды яе жыхароў,” – кажа ідэястваральнік пабудовы дэпо, старшыня добраахвотнай пажарнай каманды ў Парцаве Валянцін Галушэўскі:

– Мы існуем ужо 10 гадоў. Маем дзве машыны. У нас 50 пажарных. Ёсць вялікі запал да працы. Да нас прыйшлі нават дзяўчаты, якія хочуць дапамагаць людзям. І трэба было нам пабудаваць наша дэпо, каб мы ў годных умовах маглі функцыянаваць.

Валянцін Галушэўскі з’яўляецца таксама заснавальнікам мясцовай добраахвотнай пажарнай каманды. Пажарнае дэпо асвяціў архіепіскап Бельскі Рыгор. У час мерапрыемства былі ўзнагароджаны пажарныя-добраахвотнікі, якія вызначыліся на парцы Пасля афіцыйнага адкрыцця дэпо, прайшоў беларускі народны фэст.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара