Пажарныя з Бельскага павета правялі трэніроўку



Дабраахвотныя пажарныя каманды з вёсак Пасынкі, Парцэва, Плёскі, Кнарозы і Галады супольна з пажарнымі з камендантуры Дзяржаўнай пажарнай службы ў Бельску–Падляшскім правялі трэніроўку.

Пажарныя атрымалі заданне выратаваць ад агню царкву Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў Пасынках. Кажа старшыня дабраахвотнікаў з Парцава  Валянцін Галушэўскі:

– Мы ўвесь час просім, каб нас запрашалі на вучэнні. Тэорыя – тэорыяй, а вось практычная падрыхтоўка нам вельмі патрэбная. Калі нас выклікаюць на пажар ці іншае здарэнне, мы павінны прафесійна дзейнічаць. А для гэтага ўвесь час трэба вучыцца.

23 гады таму ў царкве ў Пасынках адбыўся пажар. Дзякуючы, перш за ўсё, мясцовым пажарным-дабраахвотнікам царкву выратавалі ад агню.

Пасля імітацыі пажара пажарныя прымалі ўдзел у імітацыі аўтааварыі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя   

Фота аўтара