Пазіцыя беларускіх арганізацый Беластоку ў справе дзейнасці дзіцячага садку N14 і пачатковай школы N4 (абноўлена)

У сераду, 26 студзеня 2022 г., адбылася сустрэча ўладаў горада Беластока з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці, якая датычыла будучыні дзіцячага садка №14 і пачатковай школы №1 імя Сібіракоў. Прысутнічаў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі са сваімі супрацоўнікамі: Рафалам Рудніцкім – намеснікам прэзідэнта горада, Адамама Мусюком – намеснікам прэзідэнта горада, Веславай Цвікліньскай – дырэктарам Дэпартамента адукацыі, Уршуляй Боўблей – дырэктарам Дэпартамента сацыяльных сувязяў, Яцэкам Бжазоўскім – в.а дырэктара Дэпартамента прэзідэнта горада. Прысутнічалі таксама саветнікі: Яанна Місюк, Ксенія Юхімовіч і Стэфан Нікіцюк.
Беларускую нацыянальную меншасць прадстаўлялі: Уршуля Іванюк – старшыня Аб’яднання дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА, праф. Алег Латышонак – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, Юліта Стэпанюк – аўтар „Петыцыі пра неўключэнне дзіцячага садка №14 г. Беластока ў склад школьнага комплексу №7 г. Беластока”, маці дзіцяці, якое наведвае дзіцячы садок №14, а таксама Яраслаў Вердоні і Марэк Масальскі з Форуму меншасцяў Падляшша.
Падчас сустрэчы абодва бакі прадставілі свае пазіцыі адносна функцыянавання і магчымага аб’яднання дзіцячага садка № 14 і пачатковай школы № 4, а таксама навучання беларускай мове ў Беластоку. Прафесар Алег Латышонак сказаў, што трэба, каб дзіцячы сад і школа заставаліся самастойнымі адзінкамі, а пра аб’яднанне ў адзін комплекс школы і садка можна будзе гаварыць толькі пасля выканання патрабаванняў беларускіх арганізацый у гэтым пытанні. Гэтыя патрабаванні ён перадаў прэзідэнту Тадэвушу Трускаляскаму.
Рафал Рудніцкі, намеснік прэзідэнта горада, сказаў: „Запэўніваю вас, што мы зробім усё магчымае, каб выпрацаваць кампраміс, які найлепшым чынам будзе служыць дзецям дзіцячага садка №14 і пачатковай школы № 4”.
Падчас сустрэчы не было дасягнута дамоўленасці пра далейшы лёс дзіцячага садка №14 і пачатковай школы №4 імя Сібіракоў.
Мы спадзяемся, што гарадскія ўлады прымуць рашэнні па гэтай вельмі важнай для нас справе з павагай і па ўзгадненні з бацькамі дзіцячага садка №14 і пачатковай школы №4, педагагічнымі саветамі абедзвюх устаноў, а таксама з усімі зацікаўленымі асобамі з беларускага асяроддзя.
Уршуля Іванюк
Алег Латышонак
Марэк Масальскі
Юліта Стэпанюк
Яраслаў Вердоні
Пастулаты беларускіх арганізацый у справе
дзіцячага садку N14 і пачатковай школы N4
перададзеныя прэзідэнту горада Беластока Тадэвушу Трускаляскаму
на пасяджэнні 26 студзеня 2022 г.
1. Дзіцячы садок і школа застаюцца самастойнымі адукацыйнымі адзінкамі.
2. Мадэрнізацыя і пашырэнне садку N 14 адпаведна з пастановай Беластоцкай гарадской Рады N XLV 685/17 ад 18 снежня 2017 года:
1) каб усе падраздзяленні дзіцячых садкоў былі ў адным памяшканні № 14 па адрасе Al. Piłsudskiego 20/4;
2) падача гарачай вады ў будынак дзіцячага садку;
3) мадэрнізацыя і разбудова дзіцячага садку ў адпаведнасці з планамі, раней дэкляраванымі горадам.
3. Пачатковая школа N 4 будзе рэарганізавана ў рэгіянальную (у яе прымаюцца вучні з усяго Беластоку, якія заяўляюць пра жаданне вывучаць беларускую мову).
4. Горад Беласток выказвае згоду (напісана ў статуце) па вывучэнні беларускай мовы ў пачатковай школе N 4 усімі асобамі, якія заяўляюць пра жаданне вывучаць гэтую мову.
5. Удзел Таварыства АБ-БА ў працэсе разгляду і прызначэння дырэктара Пачатковай школы N 4, згодна са «Стратэгіяй развіцця адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы», апрацаванай Міністэрствам Унутраных спраў і Адміністрацыі.
6. Дафінансаванне дзейнасці пачатковай школы N4, у прыватнасці на:
1) працяг абсталявання школы камп’ютарнай тэхнікай і школьных майстэрняў (дырэктар пачатковай школы N 4 інфармаваў на сходзе Бацькоўскай Рады, што ў 2021 годзе школа атрымала найбольшае дафінансаванне ў сваёй гісторыі з розных праектаў, у прыватнасці на абсталяванне камп’ютарнага класу, хімічнай лабараторыі, мультымедыйныя табліцы – гэта сведчыць пра тое, што школа была недафінансаваная);
2) рамонт асфальтавага поля, якое цяпер выконвае функцыю аўтастаянкі (аднак у выпадку рашэння пра пабудову гімнастычнай залы магчыма, што поле будзе ліквідаванае);
3) сродкі для чысткі і дэзінфекцыі, набыццё якіх цяпер мусіць забяспечваць часткова Рада Бацькоў.
7. Фінансаванне з гарадскога бюджэту гурткоў па зацікаўленасцях у школе № 4 на беларускай мове.
8. Рамонт, мадэрнізацыя і разбудова (гімнастычная зала) пачатковай школы N4.
9. Зацверджанне ў плане прасторавага развіцця горада Беластоку запісаў мадэрнізацыі дзіцячага садку N14 і пачатковай школы N4.
Пасля пачатку ўвядзення зменаў, зацверджаных раней, якія датычаць дзіцячага садку N14 і пачатковай школы N4, бакі вяртаюцца да размоваў на тэму магчымага абʼяднання школьна-перадшкольнага, у склад якога ўвойдуць дзіцячы садок N14 і пачатковая школа N4.
Вышэй акрэсленыя пастулаты падтрымліваюць:
– АБВА – Асацыяцыя на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову,
– Беларуская асацыяцыя журналістаў,
– Беларускае гістарычнае таварыства,
– Беларускае Задзіночанне студэнтаў,
– Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча – Беларусь,
– Цэнтр беларускай культуры (у працэсе рэгістрацыі),
– Фонд «Беларусь 2020»,
– Фонд Камунікат,
– Фонд Тутака,
– Праграмная рада штотыднёвіка «Ніва»,
– Шчыты — Саюз на карысць адукацыі і папулярызацыі культуры,
а таксама
– Форум Падляшскай меншасці.
Postulaty organizacji białoruskich
w sprawie Przedszkola Samorządowego nr 14 i Szkoły Podstawowej nr 4
przekazane Prezydentowi Miasta Białegostoku Tadeuszowi Truskolaskiemu
na spotkaniu w dniu 26 stycznia 2022 r.
1. Przedszkole i Szkoła pozostają nadal samodzielnymi jednostkami edukacyjnymi.
2. Modernizacja i rozbudowa PS nr 14, zgodnie z podjętą uchwałą nr XLV/685/17 Rady Miasta Białystok z dnia 18 grudnia 2017 r.:
1) tak, aby wszystkie oddziały przedszkolne były w jednym miejscu/siedzibie PS nr 14 przy Al. Piłsudskiego 20/4;
2) doprowadzenie ciepłej wody do budynku przedszkola;
3) modernizacja i rozbudowa przedszkola zgodnie z deklarowanymi wcześniej przez Miasto planami.
3. SP nr 4 przeorganizuje się jako szkołę bezobwodową (przyjmuje uczniów z całego Białegostoku, deklarujących chęć nauki języka białoruskiego).
4. Miasto Białystok wyraża zgodę (zapis w statucie) na naukę języka białoruskiego w SP nr 4 wszystkim osobom deklarującym chęć nauki tego języka.
5. Udział Stowarzyszenia ABBA w procesie opiniowania i powoływania dyrektora SP nr 4, zgodnie ze „Strategią rozwoju oświaty mniejszości białoruskiej w Polsce”, opracowanej i zatwierdzonej przez Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji.
6. Dofinansowanie działalności SP nr 4, a w szczególności na:
1) kontynuowanie doposażania szkoły w sprzęt komputerowy i pracowni szkolnych (Dyrektor SP nr 4 informował na zebraniu Rady Rodziców, że w 2021 roku Szkoła uzyskała największe w swojej historii dofinansowania z różnych projektów m.in. na wyposażenie pracowni komputerowej czy laboratorium chemicznego, tablic multimedialnych – to świadczy o tym jak szkoła była niedofinansowana);
2) remont boiska asfaltowego, które obecnie służy jako parking dla samochodów (jednakże w przypadku decyzji o budowie sali gimnastycznej możliwe, że boisko to podlegałoby likwidacji);
3) środki czystości i dezynfekcji, których zakup obecnie musi dofinansowywać w części Rada Rodziców.
7. Finansowanie z budżetu Miasta kół zainteresowań w SP nr 4 prowadzonych w języku białoruskim.
8. Remont, modernizacja i rozbudowa (sala gimnastyczna) SP nr 4.
9. Ujęcie w planie zagospodarowania przestrzennego miasta Białegostoku zapisów modernizacji PS nr 14 i SP nr 4.
Po rozpoczęciu wprowadzania zmian ujętych wyżej a dotyczących działalności SP nr 4 i PS nr 14 – strony wracają do rozmów na temat ewentualnego utworzenia zespołu szkolno-przedszkolnego, w którego skład wejdą SP nr 4 i PS nr 14.
Powyższe postulaty popierają organizacje białoruskie:
– ABBA – Stowarzyszenie na rzecz Dzieci i Młodzieży Uczących się Języka Białoruskiego,
– Białoruskie Stowarzyszenie Dziennikarzy,
– Białoruskie Towarzystwo Historyczne,
– Białoruskie Zrzeszenie Studentów,
– Centrum Edukacji Polska – Białoruś,
– Centrum Kultury Białoruskiej (w organizacji),
– Fundacja Białoruś 2020,
– Fundacja Kamunikat,
– Fundacja Tutaka,
– Rada Programowa Tygodnika „Niwa”,
– Szczyty – Związek na Rzecz Edukacji i Promocji Kultury,
oraz
– Forum Mniejszości Podlasia.
[manual_related_posts]