Перабудова дарогі выявіла надмагіллі са старагабрэйскімі надпісамі



Канал пад дарогай у Трасцянцы, што на Сакольшчыне быў зроблены з габрэйскіх надмагілляў. Перабудова дарогі на трасе Cаколка-Янаў, непадалёк ад вёскі Трасцянка спрычыніліся да выяўлення некалькіх надмагілляў са стараяўрэйскімі надпісамі.

Справа высветлілася дзякуючы аднаму з жыхароў вёскі Трасцянка.

 – А я не ведаю, адкуль іх прывезлі. Малы быў. Прывезлі, паклалі літарамі дагары і засыпалі. І ніхто не ведаў, а цяпер усе ведаюць, і Варшава ведае і цэлы свет ведае, бо ў інтэрнет здымкі пусцілі. Так нельга рабіць – гэта ж людзі пахаваныя, нельга ў іх было забіраць пліты надмагільныя. Паставілі, няхай стаіць.

Войт гміны Янаў Збігнеў Дзядзіцкі паведаміў, што надмагіллі трапяць на яўрэйскі могільнік у Янаве.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя