Пераднавагоднія чэргі на беларускай мяжы



Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце, па дадзеных на 12:00 беларускага часу найбольш напружаная сітуацыя склалася на беларуска-польскай мяжы. Тут у чарзе стаіць 140 легкавікоў: на памежным пераходзе «Брэст» – 100 машын, на «Брузгах» – 37 машын; у Дамачава – 3 машыны, у «Бераставіцы», Пясчаццы і Казловічах без чэргаў.

Ёсць «калейка» і на беларуска-літоўскай мяжы. У пункце пропуску  «Каменны Лог» праезду ў суседнюю краіну чакаюць 60 аўтамабіляў.