Перасякаць мяжу ў Кузніцы часова будзе складаней



На пераходзе ў Кузніцы з 22-га ліпеня часова закрыюць выезд з Польшчы ў Беларусь.

Пра гэта паведамілі ў Падляшскім аддзеле памежнай службы Польшчы. Гэта выклікана дарожнымі працамі. Пасля іх завяршэння працы пачнуцца на ўездзе з Беларусі ў Польшчу. Мяркуецца, што працы працягнуцца каля двух месяцаў на кожным з накірункаў.

У сувязі з гэтым польскія памежнікі папярэджваюць пра магчымыя цяжкасці пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы на ўсіх відах транспарту і пра падаўжэнне часу праверак.