Першыя паседжанні новаабраных мясцовых радаў



На Беласточчыне прайшлі першыя паседжанні новаабраных мясцовых радаў. Дэпутаты Гайнаўскага павета сустрэліся пад кіраўніцтвам новага старасты Міраслава Раманюка.

„Пакуль рана казаць пра шырокамаштабныя планы, перш за ўсё трэба разгледзець пытанні бюджэту,” – кажа Міраслаў Раманюк.

– Трэба разгледзець бюджэт, як ён выглядае. Магчыма, яго трэба будзе трохі змяніць, унесці невялікія папраўкі. Таксама трэба памятаць пра пазыкі, якія маем. Наш павет адметны і наяўнасцю ў ім беларусаў. Трэба ўвесь час памятаць пра іх. Бо грамадства ў нашым павеце чакае гэтага таксама.

 

А былы шматгадовы гайнаўскі стараста Уладзімір Пятрочук  наступныя чатыры гады будзе працаваць у сойміку Падляшскага ваяводства.

У рады многіх гарадоў Беласточчыны, а таксама рады паветаў і гмінаў увайшлі прадстаўнікі беларускай меншасці.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radio.bialystok.pl