Песні Вайцюшкевіча і стужкі пра Белавежскую пушчу



Першая з трох запланаваных у Падляшскай гміне Нарва кіна-музычных вечарын  прайшла  ў мясцовым клубе ў вёсцы Лосінка.

DSC_7197

Першая частка – дакументальныя стужкі пра Белавежскую пушчу такіх рэжысёраў, як, напрыклад, Ян Валенцік. Пасля прагляду з канцэртам выступіў Зміцер Вайцюшкевіч.

DSC_7216

“Такая вечарына – нечаканасць для нас, жыхароў Лосінкі,” – кажа Яўген Дудзіч:

– Сэрцам перажываем усё гэта. Бо і Белавежская пушча, і песні Змітра Вайцюшкевіча блізкія нашаму сэрцу.  Мне вельмі спадабалася, што ў нашай вёсцы адбылася такая імпрэза.

Чарговая сустрэча з фільмамі пра Белавежскую пушчу ды музыкай Зміцера Вайцюшкевіча ўжо сёння, 11-га лютага, ў Нарвянскім асяродку культуры ў Нарве. Пачатак а 17-й гадзіне. Трэцяя, апошняя вечарына, пройдзе ў нядзелю, 15-га лютага, ў Трасцянцы, таксама а 17-й гадзіне.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара