“Пікнік з беларусам” – у Гайнаўцы



“Пікнік з беларусам” прайшоў пяты раз у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Падчас мерапрыемства выступілі дзеці з навучальных устаноў, дзе вядзецца навучанне бeларускай мове.

Кажа настаўнік беларускай мовы, сябра Аб’яднання “Наша школа” Янка Карчэўскі:

– Калі мы ўтварылі аб’яднанне нашая школа, у мяне з’явілася такая ідэя, каб не чарговы фэст, не чарговы агляд, а проста пікнік. Бо пікнікоў тады яшчэ не было ў нашым беларускім асяроддзі. Таму і зрабілі пікнік. Мэта такая, каб падтрымліваць і папулярызаваць беларускую культуру сярод наймалодшага пакалення.

На мерапрыемстве з праграмай беларускіх танцаў дэбютаваў танцавальны калектыў, які заснавалі вучні гайнаўскага белліцэя. Зоркай музычнай часткі стаў беларускі калектыў “Dawid Szymczuk Band”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара