“Пікнік з ЛГД” у Боцьках



У падляшскай мясцовысці Боцькі прайшоў “Пікнік з ЛГД”. Гэта штогадовае мерапрыемства, якое Аб’яднанне Лакальная група дзеяння “Белавежская пушча” ладзіць у адной з 11-ці гмінаў, якія належаць да групы.

“Мерапрыемства дазваляе нам шырэй выйсці з інфармацыяй пра нас і нашую дзейнасць,” – паясняе старшыня аб’яднання Яўген Кавальскі:

– Мэтай гэтай арганізацыі з’яўляецца забеспячэнне датацый для жыхароў нашай групы. Мы маем тры вельмі важныя праграмы, якія прадстаўляюць “Еўрапейскі фонд сацыяльнага развіцця”, “Фонд развіцця сельскай мясцовасці” і  трэці фонд, які называецца – “Еўрапейскі фонд рэгіянальнага развіцця”, так званы “Фонд развіцця інфраструктуры”.

На падтрымку праектаў ёсць 21 мільён злотых. Да Аб’яднання Лакальная група дзеяння “Белавежская пушча” належаць гміны: Гайнаўка, Белавежа, Бельск Падляшскі, Боцькі, Чэрэмха, Чыжы, Дубічы Царкоўныя, Кляшчэлі, Нарва, Нараўка ды Орля. Галоўная сядзіба аб’яднання, якое рэалізуе Лакальную стратэгію развіцця на гады 2014-2020, знаходзіцца ў Гайнаўцы.

   

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара