Пілігрымы з Бельска накіраваліся на святую Гару Грабарку



Паломніцтва на Гару Крыжоў, як заўсёды ў Бельску Падляшскім, пачалося з малітвы ў царкве Святога Міхаіла Архангела. Некаторыя ідуць чарговы раз, іншыя, упершыню, але кожны нясе сваю малітву ды крыж:

– Іду ўжо, відаць, пятнаццаты раз. Падзякаваць Госпаду за смутак і за радасць.

– Я іду першы раз. Крышку баюся, бо не ведаю, ці дайду. Думаю, што бог мне дапаможа дайсці.

– Я іду ўжо дзясяты раз. Ёсць патрэба, каб быць з Богам. Тры дні мае – я, Бог, дарога і больш нічога.

Пілігрымы будуць мець два начлегі – ў Сасінах і Жэрчыцах. На Святую гару Грабарку дойдуць у нядзелю, 17 жніўня. Свята Прэабражэння Гасподняга Царква адзначае 19 жніўня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя