Плынь нелегальных мігрантаў не спыняецца



Плынь нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕЗ з тэрыторыі Беларусі праз Польшчу, не спыняецца. У панядзелак польскія памежнікі спынілі яшчэ каля 250 чалавек. Паведаміла памежная служба Польшчы. Затрыманыя 12 чалавек: 11 — гэта выхадцы з Ірака, адзін — грамадзянін Конга. Астатніх парушальнікаў мяжы польскія памежнікі не пусцілі ў краіну.

Польшча, Латвія і Літва ў апошнія месяцы сутыкнуліся з вялікім патокам нелегальных мігрантаў. Ва ўсіх трох краінах праз напружаную сітуацыю на мяжы аб’яўленае надзвычайнае становішча. У ЕЗ мяркуюць, што да стварэння міграцыйнага крызісу датычныя беларускія ўлады. 8 верасня прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі абвясціла дэмарш беларускаму МЗС з гэтай нагоды і настойліва папрасіла „ўлады Беларусі спыніць гэтую практыку”. У МЗС усе абвінавачванні адпрэчваюць.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель днямі зноў назвала крызіс з мігрантамі на мяжы „гібрыднай атакай” з боку Беларусі і заклікала афіцыйны Мінск „адумацца”.