Плынь нелегальных уцекачоў у Польшчу не спыняецца



7-га студзеня 36 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу. У гэтым месяцы было 180 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, пра гэта паведамляе польская памежная служба.

6-га студзеня ў Польшчу ўехала 80 грамадзян Беларусі, якія з’яўляюцца апазіцыянерамі або былі рэпрэсаванымі. Яны атрымаюць дапамогу на тэрыторыі Польшчы.