Польшча абвінаваціла амерыканскую кампанію Netflix у «перапісванні гісторыі»



Гаворка ідзе пра дакументальны серыял «Д’ябал па суседстве», які выйшаў на экраны і прысвечаны былому ахоўніку нацысцкіх лагераў Івану Дзем’янюку. Варшава выказала незадаваленне тым, што канцлагеры ў серыяле Netflixа былі паказаны на карце з сучаснымі межамі Польшчы.

На гэта ў Фэйсбуку паказаў прэм’ер-міністар Матэуш Маравецкі. У сваім адкрытым лісце дырэктару амерыканскай кампаніі Рыду Хейстінгсу ён назваў карту «якая ўводзіць у зман».

Як лічыць палітык, па ёй можна скласці ўражанне, што Польшча нясе адказнасць за нацысцкія злачынствы падчас акупацыі. Зрэшты, Маравецкі, па яго прызнанні, верыць, што стваральнікі серыяла дапусцілі памылку ненаўмысна, і заклікаў Netflix выправіць яе, паставіўшы дакладную карту Еўропы на момант 1942 году. Сэрвіс ужо адрэагаваў на ліст польскага прэм’ер-міністра і паабяцаў «тэрмінова вывучыць пытанне».

Летась у студзені Польшча прыняла закон аб крымінальнай адказнасці за словы аб дачыненні палякаў да Халакосту. Таксама заканадаўча забаранілі словазлучэнне «польскія лагеры смерці». Пасля пратэстаў Ізраіля закон быў адменены.

Беларускае Радыё Рацыя