Польшча адмяняе частку эпідэміялагічных абмежаванняў
З наступнай пятніцы, 12-га лютага, Польшча адмяняе частку абмежаванняў уведзеных у сувязі з другой хваляй каронавірусу.
У Польшчы зноў адкрыюцца: гатэлі, тэатры, кінатэатры, гарналыжныя трасы ды басейны.
Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі:
– Думаю, што кожны такога кшталту крок, гэта хоць маленькі крок па вяртанні да нармальнасці. Хацеў бы, каб гэта адбылося, як найхутчэй, але гэта залежыць ад патрабаванняў бяспекі. Змаганне з каронавірусам навучала нас, што мы ні ў чым не можам быць упэўненыя раз і назаўсёды. Калі мы захаваем дысцыпліну і ўтрымаем гэты двухтыднёвы рытм паступовага адкрыцця эканомікі, то думаю, што далейшыя такія этапы перад намі.
Зняцце іншых абмежаванняў будзе залежыць ад сітуацыі ў наступныя два тыдні.
Беларускае Радыё Рацыя